|
|
Дзікае паляванне караля Стаха
|
1. Упершыню - "Маладосць", 1964, № 9 - 12.
2. Упершыню ў кн.: Караткевіч У. Вока тайфуна: Апавяданні і аповесці. - Мн.: Маст. літ, 1974. - С. 171 - 351.
3. Рукапіс захоўваецца ў перакладчыка Васіля Сёмухі. Мае назву: "Дзікае паляванне караля Стаха (апошняя аповесць "Сямейных паданняў роду Яноўскіх, расказаная Андрэем Беларэцкім)" і памету на апошняй, 179 старонцы: 4 лютага 1958 г. Мінск. Хата В.Краўца.
4. У аддзеле рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН РБ, Ф. 11, воп. 1, адз. зах. 56, захоўваюцца чарнавыя накіды да аповесці. Там жа захоўваюцца машынапісы твора. Адзін з іх, адз. зах. 52, мае назву: "Дзікае паляванне караля Стаха (апошняя аповесць "Сямейных паданняў роду Яноўскіх, расказаная Андрэем Беларэцкім)", памету на апошняй, 253 старонцы: 1958 г. Другі машынапіс, адз. зах. 55, мае назву: "Дзікае паляванне караля Стаха. Аповесць". Там жа, адз. зах. 53, захоўваецца таксама карэктура другога варыянта аповесці: "Дзікае паляванне караля Стаха (апошняя аповесць "Сямейных паданняў роду Яноўскіх, расказаная Андрэем Беларэцкім)". На пачатковай старонцы, над назвай твора і справа ад яе, У. Караткевіч напісаў: "Гэта другі варыянт "Стаха". (праўкі ў другім варыянце, штопраўда, былі малыя)". Набор быў тады рассыпаны разам з раманам "Леаніды не вернуцца да Зямлі". У канцы, на 591 старонцы, ёсць памета: 1958 г. Рукапіс першага варыянта аповесці, створаны, паводле слоў пісьменніка, "недзе летам 1950 г.", невядомы.
5. Перакладзена на рускую, украінскую, латышскую, эстонскую, балгарскую, чэшскую, нямецкую, в'етнамскую мовы (?).
6. Набор зроблены па выданні: Караткевіч У. Збор твораў: У 8 т. Т. 7. Дзікае паляванне караля Стаха: Аповесць. Чорны замак Альшанскі: Раман. - Мн.: Маст. літ., 1990. - С. 5 - 197.