GSpay - iatp merchant account provider. Выгодная и надежная аренда серверов на ваших условиях.

Галоўная

Жыццяпіс

Бібліятэка

Галерэя

Успаміны

Крытыка

Музей

Архіў

Гасцёўня

E-mail


Ноч

Скача ноч над зямлёю на чорным канi. Адрываюцца, падаюць з яе плашча ўнiз залатыя зоркi, i пушча ловiць iх пушыстымi рукамi, прымае нячутна i мякка ложыць на зямлю. Унiзе агеньчыкi згаслi, дрыжыць свет салаўiным спевам. Мякка перабiрае капытамi ў паветры стомлены чорны конь. I твар у ночы чорны, на чорных валасах чорная карона i на юнацкiм целе чорныя латы.
Спiце, людзi, вартуе ноч верна ваш сон. Хутка зоймецца свiтанак, выйдзе на бойку з ноччу зара ружовая, пачне пускаць ночы ў твар сонечныя дзiды. Няроўная бойка, сцячэ цела ночы крывёй уласнаю - шэрым туманом, упадзе яно ў балоты, цёмныя лясы ды на дно глыбокiх азёр.
Але далёка яшчэ да святла: толькi-толькi праспявалi першыя пеўнi, вадкая суцень паўсюль, цiшыня.
Скача ноч на бязгучным, перабiраючым капытамi чорным канi, i падаюць, адрываюцца з яе плашча залатыя зоры.


1. Аўтограф захоўваецца ў Літаратурным музеі Якуба Коласа, ф. 110 (1952 - 1954 гг.).
2. Пры жыцці пісьменніка не друкавалася.
3. Упершыню - у кн.: Караткевіч У. Вясна ўвосень: Казкі / Укладальнік У. І. Карызна. - Мн.: Юнацтва, 2000.
4. Набор зроблены па тым жа выданні. - С. 71.

Галоўная |  Біяграфія |  Бібліятэка |  Галерэя |  Успаміны | Крытыка |  Музей |  Архіў |  Гасцёўня |  E-mail

© Музей Уладзіміра Караткевіча Мінскага ПТК электронікі