GSpay - iatp merchant account provider. Выгодная и надежная аренда серверов на ваших условиях.

Галоўная

Жыццяпіс

Бібліятэка

Галерэя

Успаміны

Крытыка

Музей

Архіў

Гасцёўня

E-mail


З запісных кніжак

1955
Калісьці мы з бацькам па Дняпры ехалі трошкі ўверх. Бацька станавіў човен на якар, а я браў лубок і ішоў у лес, які пачынаўся адразу ад ракі, і за гадзіну набіраў поўны лубок баравікоў. Зараз там пні. Лес звялі колькі гадоў таму. А калісь людзі ездзілі туды, спалі ў цяні, звінелі нетры ад гульні моладзі ў "гарынні". Колькі першых пацалункаў бачылі гэтыя дрэвы!
Зараз там толькі пні. Хто паручыцца, што іх няма і ў сэрцы тых, што першы раз абняліся пад гэтымі шатамі, калі яны едуць міма з дзіцёнкам, які нарадзіўся колькі гадоў таму.


15/1
Весь день писал учебные календ. планы. Вот уже 9 ч. 10 мин., а все еще не разгиб. спины. Жадаю хутчэй скончыць з гэтаю справай, адводзіць гадзіну ў дзень на навучанне, а астатні час - пісаць, пісаць і пісаць.

Наступны >>

Галоўная |  Біяграфія |  Бібліятэка |  Галерэя |  Успаміны | Крытыка |  Музей |  Архіў |  Гасцёўня |  E-mail

© Музей Уладзіміра Караткевіча Мінскага ПТК электронікі