GSpay - iatp merchant account provider. Выгодная и надежная аренда серверов на ваших условиях.

Галоўная

Жыццяпіс

Бібліятэка

Галерэя

Успаміны

Крытыка

Музей

Архіў

Гасцёўня

E-mail


З запісных кніжак

1961

Паэтам і крытыкам

Вы, што песню жоўцю разводзіце,
Усім сумленнем клянуся зноў,
Што калісьці вам скажуць - "годзе"
Людзі вулак і людзі палёў.
Збожжа нашага злая палова,
Вы адзіным рухам рукі
Прадалі сваё роднае слова
За чырвонец і мех мукі.
З-за свайго іудзейскага жаху
Вы плацілі людзям тугой.
Вы шпурнулі свой люд на плаху
Слоў хлуслівых і хціўства свайго.
Усею праўдай мастацтва праклятыя,
Вы не бачылі з вашай гары,
Што галосяць аб веку дваццатым
Ў нашых вершах і Босх, і Багрым.
Не хацелі.
І гэтым сталі -
Горш за горшых.
І прыйдзе час,
Калі ўсе мы загонім палю
У брудны гной,
Дзе зарыюць вас.
10. ІІІ. 61


Выносьце з сэрца саркафагі
* * *
Пакуль не ўмерла ў сэрцы прага,
Пакуль вы помніце бяду, -
Не забывайце саркафагі,
Што з велічы ў нябыт ідуць.
Не пагарджайце чыстым словам,
Што краты ведае й свінец,
І чалавечнасцю суровай,
Што ў пекле марыць аб вясне.
І ведайце: за ўсё чысцее
Галеча нездрадлівых слоў,
Бо не выносяць з маўзалеяў
Ні Бацькаўшчыну, ні Любоў.
Пакуль не ўмерла праўды прага,
Пакуль не зведалі бяду,-
Выносьце з сэрца саркафагі,
Выносьце саркафагі з душ...
1 лістапада 61.
Мінск,Вакз[альны] рэст[аран]


<< Папярэдні     Наступны >>

Галоўная |  Біяграфія |  Бібліятэка |  Галерэя |  Успаміны | Крытыка |  Музей |  Архіў |  Гасцёўня |  E-mail

© Музей Уладзіміра Караткевіча Мінскага ПТК электронікі