1. Рукапіс датуецца 16 лют. - 30 жн. 1963 г. і захоўваецца ў аддзеле рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН РБ, ф. 11, воп. 1, адз. зах. 135.
2. Пастаўлена ў 1978 г. у Віцебску Беларускім акадэмічным тэатрам імя Я.Коласа (рэж. В. Мазынскі).
3. Упершыню - "Полымя", 1980, № 6.
4. П'еса ўвайшла ў кнігу: Караткевіч У. Старыя беларускія хронікі. - Мн.: Маст. літ., 1988.
5. Твор мае каля 10 варыянтаў. Рукапісы іх захоўваюцца ў асабістам архіве пісьменніка (цяпер - у аддзеле рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН РБ), у аддзеле рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН РБ, у ЦДАМЛіМ РБ.
6. Адзін з ранніх варыянтаў п'есы мае назву "Руна пра Кастуся". Там змешчаны "Заўвагі для акцёраў". Пры жыцці пісьменніка не друкаваліся. Упершыню - у кн.: Караткевіч У. Збор твораў: У 8 т. Т. 8, кн. 1. П'есы. Нарыс. - Мн.: Маст. літ., 1990.
7. Пісьменнік таксама напісаў лібрэта балета "Кастусь Каліноўскі (на рускай мове, захоўваецца ў асабістым архіве пісьменніка, цяпер - у аддзеле рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН РБ).
8. Набор п'есы зроблены па выданні: Караткевіч У. Збор твораў: У 8 т. Т. 8, кн. 1. П'есы. Нарыс. - Мн.: Маст. літ., 1990. - С. 5 - 97. Набор "Заўваг для акцёраў" - тое ж выданне. - С. 573 - 576.