GSpay - iatp merchant account provider. Выгодная и надежная аренда серверов на ваших условиях.

Галоўная

Жыццяпіс

Бібліятэка

Галерэя

Успаміны

Крытыка

Музей

Архіў

Гасцёўня

E-mail


Ліст да вучняў Гудзевіцкай СШ

Дарагія вучні! Вельмі ўзрадаваны, што ваш гурток займаецца такой добраю справай. Рабіце яе і надалей. Вывучайце, ведайце, любіце нашу вечна жывую беларускую мову і нашу літаратуру.
Кніга наша за апошнія часы вырасла да сапраўдных вышынь. Літаратура наша выходзіць паступова ў рады лепшых літаратур свету. І я веру, што пройдзе час і яе паважаць і любіць будуць на ўсёй Зямлі, магчыма, нават, на народнай, на жывой нашай мове. Бо літаратура наша адна з тых рэдкіх літаратур, якая, нягледзячы на інтэлектуалізм, ніколі не губляла сувязі з чалавекам працы, з яго мовай, а значыць моцная не толькі розумам і прыгажосцю, але і сілай, чысцінёй, прастатой, непадробнай народнасцю.
Я даволі шмат чытаю. Паверце мне, многімі нашымі паэтамі і пісьменнікамі мог бы ганарыцца кожны на Зямлі народ. Ганарыцеся і вы. Ганарыцеся сваімі літаратурай і мовай.
Ваш
Уладзімір КАРАТКЕВІЧ
8 лютага 1966 г.


Галоўная |  Біяграфія |  Бібліятэка |  Галерэя |  Успаміны | Крытыка |  Музей |  Архіў |  Гасцёўня |  E-mail

© Музей Уладзіміра Караткевіча Мінскага ПТК электронікі