GSpay - iatp merchant account provider. Выгодная и надежная аренда серверов на ваших условиях.

Галоўная

Жыццяпіс

Бібліятэка

Галерэя

Успаміны

Крытыка

Музей

Архіў

Гасцёўня

E-mail


Хрыстос прызямліўся ў Гародні
(Евангелле ад Іуды)


1. Упершыню на беларускай мове: Караткевіч У. Хрыстос прызямліўся ў Гародні. - Мн.: Маст. літ., 1972.
2. Рукапіс рамана невядомы.
3. Машынапісы рамана захоўваюцца ў аддзеле рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь, Ф. 11, воп. 1, адз. зах. 41 - 47, з пералікам у пачатку твора герояў і іх характарыстыкай, што адсутнічае ў кніжных выданнях рамана, а таксама паметай у канцы: 7 красавіка 1965 г. - 29 красавіка 1966 г. Чалябінск (Шагол) - Рагачоў.
4. Там жа, адз. зах. 48, захоўваюцца накіды да рамана, дзе пададзены нумарацыя і назвы раздзелаў, названы героі і дадзена ім характарыстыка, прыводзяцца эпіграфы да раздзелаў, намаляваны план старажытнай Гародні. Знешні выгляд Юрася Братчыка, напрыклад, апісваецца так: "Залаціст.[ыя] валасы, твар нейкі смешны, густ.[ыя] бровы, вочы ненатуральна вялікія і празрыстыя, аблічча мятае. З вачэй нешта нібыта льецца, падпарадк.[оўвае? оўваючы?], робячы чал.[авека] дабрэйшым. У машынапісе, адз. зах. 41, галоўны герой характарызуецца наступным чынам: "Юрась Братчык з П'янага Двара, ён да Хрыстос. Шкаляр-недавучка, за дабрыню і сумненні ў веры выгнаны з Мірскага калегіюма".
5. Выходзіў у аўтарызаваным перакладзе Навума Кісліка на рускай мове ("Неман", 1966, № 11 - 12). Перакладзены на чэшскую і ўкраінскую мову.
6. На кінастудыі "Беларусьфільм" створаны ў 1967 годзе паводле рамана аднайменны фільм.
7. Набор зроблены па выданні: Караткевіч У. Збор твораў: У 8 т. Т. 6. Хрыстос прызямліўся ў Гародні: Раман. - Мн.: Маст. літ., 1990.

Галоўная |  Біяграфія |  Бібліятэка |  Галерэя |  Успаміны | Крытыка |  Музей |  Архіў |  Гасцёўня |  E-mail

© Музей Уладзіміра Караткевіча Мінскага ПТК электронікі